Мая Радзіма Беларусь

Дашкольны ўзрост - найбольш спрыяльны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народная культуры. Менавіта ў гэты перыяд жыцця ў дзіцяці фарміруюцца цікавасць, патрэбы да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў. Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымісці, пашырае веды пра беларускую культуру.

10.12.2021 10:14 - 10.12.2021 10:14

Кансультацыя

Шануйце  родную мову

 

       Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабывалі агонь, прыручалі жывёл, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, будаваць масты, вадзіць па вадзе караблі… Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравая машына, электрычнасць, радыё, самалёты. А яшчэ пазней вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі і выхад чалавека ў космас…

         Але ўсё гэта стала магчымым, бадай, таму, што ў людзей даўным-даўно з’явілася мова. Менавіта яна вывела чалавека ў свет розуму.

        Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з'яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

       Але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе. Памятаеце, як у далёкія часы пакутавалі людзі, якім трэба было адрачыся ад роднай мовы, ад радзімы. Цяпер мы павінны адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы.

       Мова — гэта душа народа. Нагадаем словы народнага песняра Янкі Купалы: “Гэта душа душы беларуса — мова зраслася з ім, як зрастаецца са сваім коранем дрэва. Падкапайце яго, абсячыце дазвання яго корань — дрэва засохне, перастане жыць”. Купала сцвярджаў, што вырачыся роднага слова — тое ж самае, як вырачыся роднай маці. І ачуняць, глянуць па-арлінаму смела, на думку песняра, мы зможам толькі тады, калі пад кожнай страхой, кожным дахам зойме пачэснае месца наша родная беларуская кніжка.

        На вялікі жаль, мы рэдка задумваемся пра свае карані. А, магчыма, каб задумваліся, былі б болей памятлівымі, болей абачнымі і адказнымі, з большай цеплынёй ставіліся да людзей, што пакінулі нам вялікую спадчыну — нашу мову.

      Ад прадзедаў спакон вякоў

      Мне засталася спадчына;

      Паміж сваіх і чужакоў

      Яна мне ласкай матчынай.

 

      Аб ей мне баюць казкі-сны

      Вясеннія праталіны,

      I лесу шэлест верасны,

      I ў полі дуб апалены...

            Янка Купала

       Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек.

    Мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць яе самі, а таксама прывіць любоў і павагу да яе нашым дзецям.  “Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень” — так назваў родную мову наш таленавіты пісьменнік і паэт, непераўзыдзены рамантык Уладзімір Караткевіч. І хочацца верыць, што наша родная мова заўседы застанецца любiмай, паважанай i ўвогуле, самай лепшай.

Беларуская народная творчасць для малят.

                                                                                                                    Кансультацыя для бацькоў

Фальклор – найлепшы сродак выхавання дзяцей.Той, хто ўмее забавіць дзяцей калыханкай, пацешкай, песенькай, дамагаецца ў             выхаванні хуткіх і відавочных вынікаў. З маленства люддзі захапляюцца светам народнай песні, казкі. З песні-калыханкі маці пачынаецца іх знаёмства з фальклорам, цікавасць да яго паступова пашыраецца. Дзеці патрабуюць казак, загадак, гульняў у час якіх выкарыстоўваюць, лічылкі, дразнілкі, скарагаворкі і іншыя жанры вуснай паэзіі.

Што вабіць дзяцей? Перш за ўсё незвычайнасць зместу фальклору. У дзіцячых песнях актыўнымі дзеючымі вобразамі паўстаюць: кот, сабачка, верабейка, сарока, якім падаюцца чалавечыя здольнасці. Дзеці вучацца распазнаваць дабро і зло, праўду і крыўду, справядлівасць і жорсткасць на яркіх вобразах, увасобленых у жывёлах і у людзях, у розных пачварах, страшылках чарадзейных казак.

Цяжка знайсці больш каштошны матэрыял для развіцця мастацкіх здольнасцей дзяцей, чым беларускія казкі, песні, гульні, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзякуючы ім дзеці пачынаюць  разумець прыгажосць беларускага арнаменту, незвычай ны каларыт народных песень, хараство карагода. Пад уплывам фальклору іх малюнкі, песні, танцы, апавяданні становяцца выразнымі і вобразнымі.

Захапленне народнай творчасцю стварае умовы для праяўлення ў дзяцей творчага пачатку. Яны адлюстроўваюць сваё ўражанні ў розных малюнках, аплікацыях, вырабах, інсцэніруюць беларускія народныя казкі.

І цяжка аддаць перавагу якому-небудзь віду народнай творчасці. Важны яны ўсе. Пры гэтым трэба знаёміць з такімі народнымі гульнямі, песнямі, казкамі, танцамі. Якія ім зразумелыя і цікавыя, адпавядаюць нашым сёняшнім эстэтычным патрабаванням.менавіта гэта павінна ўлічваць пры адборы фальклорнага матэрыялу для дзяцей. Толькі пры такіх умовах народная творчасць можа арганічна, а нештучна ўвайсці ў іх жыццё. Неацэнная роль у гэтым працэсе належыць вам, бацькам. Сапраўды, калі вы не адчуваеце прыгажосці народнай песні, велічнасці казачнага вобраза, дык вы, зразумела, не зацікавіце дзяцей.

Знаёмства з фальклорам трэба пачынаць з першых дзён дзіцяці. Цяжка заўважыць, калі ў самых маленькіх дзяцей выпрацоўваецца пачуцці да сваёй Айчыны. Але ж не выклікае сумненняў, што абліча ў маленстве ўзнікае ўжо пры першым знаёмстве з народнай творчасцю, асабліва з фальклорнымі песнямі.кожны народ мае песні, якія створаны для дзяцей.

Ёсць яны і ў беларускага народа. Засыпае дзіця, а над ім чуецца ласкавы голас маці:

 Баю-баю-баенькі,

Люлі-люлі – маленькі.

Прыляцелі гуленькі,


Селі яны ў маменькі.

Сталі яны гуркатаць,

Дзіцятка калыхаць.

Гэтыя песенькі, з якімі знаёміцца дзіця ўпершыню ў сваім жыцці і ёсць калыханкі – найбольш распаўсюджаны жанр дзіцячага фальклору.

 Калыханкі – гэта вялікае багацце беларускай народнай творчасці. У гэтых маленькіх псеньках ёсць якасці, якія неабходны для развіцця першых музычных навыкаў.

 Слухаючы або выконваючы просты напеў, які складаецца з адной, дзвух нот, дзеці развіваюць пачуццё рытму, вучацца ўзмацняць гучанне на моцных долях такта, разумець і адчуваць характар музычных твораў.

Першыя музычныя ўражанні таксама спрыяюць далучэнню дзяцей да беларускай народнай культуры, з маленства выхоўваюць любоў да Радзімы. Дзіцячыя песенныя жанры – калыханкі і забаўлянкі вельмі ўзаемазвязаны паміж  сабою.

Нярэдка калыханкі пераходзяць у забаўлянкі і прадоўжваюць тэматыку першых. Найбольш устойлівымі ў жанравых адносінах з’яўляюцца лічылкі і дражнілкі. Гэтыя творы нястолькі спяваюцца, колькі прагаворваюцца ў іх наглядаюцца толькі асобныя элементц вакалізацыі. Дзіцячыя песні значна адрозніваюцца ад калыханкі сваімі музычнымі і выразнымі сродкамі. Усе гэтыя творы прасягнуты аптымізмам, бадзёрасцю, светлым настроем.

Дзіцячыя песні даюць магчымасць адлюстроўваць у дзяйннях персанажы – зайкі, сарокі, чыжыка, камара і г.д. Поспех песні залежыць ад таго, наколькі яна зразумела дзецям. Пры гэтым важна, каб дзеці выконвалі ролі адпаведных персанажаў песні, суправаджалі песні мімікай, рукамі, хараграфічнымі драматычнымі дзеяннямі.

Ужо у першыя гады жыцця дзіцяці, гады вострай успрымальнасці, фарміруюцца тыя пачуцці рысу характара, якія звязваюць яго са сваім народам. Родная мова, якую засвойвае дзіця, знаёмічыся з народнымі песнямі, казкамі, гульнямі, з’яўляюццца тым падмуркам, на якім вырастае потым пачуццё любові да свайго краю.

Свет казак, песень, гульняў зразумела дзецям з маленства, таму што адпавядае іх светауспрымальнанню, мысленню. Вобразы гэтых твораў выхоўваюць у іх дабрыню, высокароднасць пачуццяў, спрытнасць, кемлівасць і іншыя якасці.

З інтарэсам успрымаюць дзеці кароткі змест прымавак, дражнілак, казак, калыханак. Іх мова становіцца больш выразнай, рухі свабоднымі, арыентацыя ў прасторы ўпэўненай.

Разам з вамі, паважаныя дарослыя, дзеці могуць спяваць калыханку, укладваючы спаць сваю ляльку. Па характару музыкі здагадвацца аб асноўных рысах паводзін ваўка, зайчыка, козліка, верабейчыка. Можна таксама правесці дзіцячую народную гульню, або намаляваць малюнак да вясёлай беларускай песні, або казкі.

 Фальклорны матэрыял трэба выкарыстоўваць па прынцыпу ад простага да складанага.

       Прапануем вашай увазе прыкладныя фальклорныя творы

 

       Беларускія народныя песні                       Беларускія народныя танцы

      1. Божая кароўка                                         1. Полька-Янка

      2.Вось які Мурлыка                                    2. Юрачка

      3. Калыханка, музыка Я.Цікоцкага           3. Лявоніха

      4. Бегаў зайка шэранькі                              4. Трасуха

      5. Зайка                                                         5.Таўкачыкі

      6. Чэ-чэ, сарока                                            6 Пасеялі дзеўкі лён

      7. Ох і сеяла ульяніца лянок                       7.Завялі вяночкі

      8. Мікіта                                                        8. Чабатуха

      9. Сядзіць Мядзведзь на пакуце                 9. Бульба

      10. Гэй ты, воўчанька

      11. Чаму ж мне не пець?

      12. Сашка ды Грышка

 

                Беларускія народныя гульні

     

        1. Маша

       2. Дожджык

       3. Бусел і жабкі

       4. Воўк і авечкі

       5. Макі-маковачкі

       6. Мядзведзь

       7. Грушка

       8. Верабей                                                        

       9. Чыжык

       10.Яблынька

       11. Жабка

       12.Бярозка

       13. Проса

       14. Міхасік

       15. Журавель

       16. Шэры Васька-кот

       17. Заінька

       18. Мароз

       19. Рэдзька

       20. Го-го, каза

       21.А мы проса сеялі

       22. Лянок

       

  Далучайцеся да беларускага фальклору!

           

                                                   

               Падрыхтавала:

                                           Наркевіч Т.А. - музычны кіраўнік

                     Выкарыстанне дзіцячага фальклору у развіцці маўлення

                                                                                                  Кансультацыя для выхавацеляў

Н           Народная творчасць. Цяжка знайсцi больш каштоўны матэрыял для развiцця  маўлення дзяцей, чым беларускiя казкi, песнi, гульнi. Дзякуючы iм дзецi пачынаюць разумець прыгажосць беларускай мовы, незвычайны каларыт беларускiх народных песень, хараство карагода. Цяжка тут аддаць перавагу якому-небудзь вiду народнай творчасцi. Важны яны ўсе. У час работы з дзецьмi варта шырэй выкарыстоўваць сродкi вуснай народнай творчасцi: калыханкi, казкi, легенды, паданнi, прыказкi, прымаўкi, загадкi, песнi, танцы, гульнi. Узбагачэнне маўлення дашкольнiкаў на аснове твораў белару­скага фальклору.

Дзяцiнства - найбольш спрыяльны перыяд у сэнсе авалодання асобнымi элементамi нацыянальнай культуры. Таму дзяцей трэба занёмiць з такiмi народнымi гульнямi, песнямi, казкамi, якiя  iм зразумелыя, цiкавыя, адпавядаюць нашым сёняшнiм эстэтычным патрабаванням. Гэта палажэнне улiчваецца пры адборы фальклорнага матэрыялу для выхавання дзяцей. Толькi пры такiх умовах народная творчасць можа арганiчна, а не штучна увайсцi у iх жыццё.

Неацэнная роля ў гэтым працесе належыць музычным кiраунiкам, выхавацелям дзiцячых устаноў. Сапраўды, калi выхавацель не адчувае прыгажосцi народнай мовы, велiчнасци казачнага вобраза, дык ён, зразумела, не зацiкавiць дзяцей.

У розных формах арганiзацыi дзiцячай дзейнасцi педагог рас­крывае дзецям своеасаблiвасць i непаўторнасць твораў народнай творчасцi. На занятках па развiццi маўлення неабходна адраджаць выкарыстанне твораў вуснай народнай творчасцi (казак, загадак, забаулянак, песенек, гульняў) у сям'i, бо для кожнага дзiцячага ўзросту народ распрацаваў свае мастацкiя жанры.

Першымi творамі, якiя развiваюць слых дзя­цей, з'яўляюцца калыханкi. Цэлая гама пачуццяў – захаплення, пяшчоты, задавальнення – перапаўняе гэтыя творы. Эмоцыi радасцi, даверу, перакананасцi ў станоўчым закладзены ў самой iх пабудове. Вершаваныя жанры фальклору ўяўляюць сабой яскрава расфарбаваныя славесныя карцiнкi, якiя састаўляюць свет штодзённых уяўленняў дзiцяцi. Матчына «песня неўмiручай любвi да дзiцяцi» дапамагае заспакоiць малога незвычайнай меладычнасцю i павольным, размерным рытмам мовы. Пяшчотнае выкананне дарослым калыханкi спрыяе ўстанаўленню памiж iм i дзiцём шчырых узаемаадносiн, паступова вядзе немаўля да ўспрымання чалавечага голасу як сiгналу зносiн. Узмацненню эмацыянальнага кантакту памiж дарослым i дзiцём спрыяюць моўныя асаблiвасцi калыханкi – гукавая сiметрыя, паўторы. Напоўненая пяшчотай i лiрызмам калыханка з'яўляецца першай прыступкай, па якой пачынаецца ўзыходжанне дзiцяцi да мастацтва слова, выхавання паэтычнага слыху. Разам з тым калыханкi – гэта сваеасаблiвая народная псiхатэрапiя. Iх мяккае гучанне зпаспакойвае дзiця, улагоджвае iзакалыхвае Яго. Знаёмства дашкольнiкащ з калыханкамi дапамагае ў далейшым наладжваць гульнi з лялькамi, дзе дзiця самастойна выконвае пяшчотную песеньку.

Побач з калыханкамi выкарыстоуваюцца за6аўлянкiМастацкi вобраз у забаўлянках ствараецца цiкавымi гукаперайманнямi, канкрэтнымi эпiцетамi, памяншальна-ласкальнымi суфiксамi. З задавальненнем малое дзiця выконвае рухi ў адпаведнасцi з пэўнымi словамi. Большасць забаўлянак - гэта гульня дарослых з паль­чыкамi дзiцяцi (каб умацаваць кicцi рук), з ножкамi (каб яны былi больш пругкiмi. каб папярэдзiць няправiльнае развiццё ступнi), з жы­воцiкам (каб мацаваўся прэс i лепш працаваў cтpaўнік). Найбольш вя­домыя забаўлянкi: «Сарока, варона...», «Куюкую ножку...», «/дзе каза рагатая...». Пры расказваннi забаўлянак малыя iмiтуюць дзеяннi адпаведнымi рухамi: плясканнем далонеў, стуканнем пальчыка па ножцызгiнаннем  i разгiнаннем пальчыкаў, ваджэннем пальчыкам па ладожцы. Некаторыя забаўлянкi, песенькi, вершы маюць дыялагiчную пабудову. Пры чытаннi такiх забаўлянак перад вачыма дзiцяцi разгортваецца невялiкае тэатралiзаванае дзейства, у якiх малыя разам з дарослым могуць прымаць удзел, выконваючы асобныя рухi, якiя iм паказаў  дарослы. (“Лады-ладкi», «Мышка, мышка, дзе была?» i iнш.).

Важнае месца ў развiццi маўлення займае беларуская народная гульня. Удзел дашкольнiкаў у тэатральна-гульнёвай дзейнасцi садзейнiчае развiццю  мастацкiх здольнасцей дзяцей, дае магчымасць иногiм з iх самасцвердзiцца, перажыць пачуццё самакаштоўнасцi. Аснаўная задача выхавацеля – стварыць мастацкае асяроддзе, якое развiвае, стымулюе мастацка-мащленчую дзейнасць, праяўленне творчасць у iх, што садзейнiчае ўзнiканню асноў мастацкага густу. Педагог павiнен падтрымлiваць i ўзмацняць цiкавасць дзяцей да выканаўчай мастацкай дзейнасцi – чытання на памяць вершащ, пераказу казак, апавяданняў, тэатралiзаванню беларускiх народных гульняў, пастановах тэатру па водле беларускiх народных казак. Такiм чынам выхавацель садзейнiчае практычнаму авалодванню дзецьмi мастацка-маўленчай дзейнасцю. Малыя вучацца эмацыянальна, лагiчна пераказваць, чытаць на памяць вершы, лiчылкi, знаходзяць сродкi iнтанацыйнай выразнасцi пры перадачы паэтычных вобразаў, кiраваць сваiм голасам, выказваць уласныя адносiны да iх.

Для таго каб беларускi фальклор увайшаў у жыццё нашых выхаванцаў i стаў неабходным у развiццi маўлення кожнага дзiцяцi, неабходна ў кожнай групе абсталяваць куток «Мая радзiма ­Беларусь», “Я – беларус”, у якiм педагог мажа размясцiць:

- рукапicны альбом з песенькамi, забаўлянкамi, загадкамi, падабранымi да ix малюнкамi;

- дыдактычныя гульнi «Скадзi ўзор», “Упрыгожым адзенне», “Назавi па-беларуску, «Назавi казку», «Складзi змест казкi», «Жыхары беларускiх лясоў»;

- беларускую дзiцячую лiтаратуру;

- атрыбуты да беларускiх рухомых гульняў;

- паштоўкi (Наш горад», «Наша кpaiнa»;

- макет карты Беларусi;

- альбомы 3 фатаграфiямi беларускай прыроды;

- альбомы з малюнкамi жывёл i раслiн Беларусi;

- лялькi ў беларускiм народным адзеннi;

- аўдыязапicы музычных твораў беларускага фальклору i iнш.

Беларускi фальклор можна разглядаць як умову развіцця маўлення дзяцей. I  ён будзе адыгрываць большую ролю тады, выхавацель ажыццяўляе педагагічнае кіраўніцтва паступова, выкарыстоўваючы выразныя сродкі беларускага народнага фальклору, стварае эмацыянальна-станоўчыя абставіны, не разбурае ініцыятыву і свабоду выбара дзіцяці.

Лiтаратура

 

  1. Анцыпіровіч, В.М. Фарміраванне музычнай культуры дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору/ В.М. Анцыпіровіч. - Мн.: «Зорны верасень», 2007 – 60с.
  2. Беларускі дзіцячы фальклор / скл. А.М. Аляхновіч, М.В. Рахчэеў,

     А.С. Фядосік, У.Д.Каструлёў - Мн.: Беларусь, 1994 – 290 с.

  1. Далучэнне дзяцей да беларускай нацыянальнайц культуры / склад.:

     Н.У. Зайцава i iнш. Мазыр. 2002.

  1. Дубiнiна, Дз. М. Родныя вобразы ў паэтычным слове: дапаможнiк для      педагогаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне дашк. Адукацыi: у 2 ч./ Дз. М. Дубiнiна. – 2-е выд. – Мазыр. 2009.
  2. Фармiраванне нацыянальнай самасвядомасцi ў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамi вуснай народнай творчасцi / скл. Н.В.Пралыгiна. Мазыр. 2010.

 

  9cfb128e

   

“Вечарамі нас музыка збірае!” 

фальклорнае свята для выхаванцаў старэйшага ўзросту.

 

Мэта:

  • абуджаць цікавасць дзяцей да роднай мовы;
  • ствараць спрыяльныя ўмовы для выканання беларускіх песен, папевак, тым самым уводзячы іх у быт дзяцей;
  • спрыяць самарэалiзацыi кожнага дзiцяці;
  • фарміраваць цікавасць, любоў да беларускага фальклору;
  • выхоўваць пачуцце нацыявальнай самасвядомасцi;
  • выхаўваць сяброўства, цікавасць да стварэння ў творчым працэсе;

Зносiны.

Сустрэча з паэтам-земляком М. М. Ляшчуном.

Праграмныя задачы:

  • развiваць здольнасць эмацыянальнага ўспрымання i асэнсавання вершававых твораў;
  • фарміраваць цікавасць да паэзii;
  • узбагачаць эмацыянальную сферу выхаванцаў яркiмi паэтычнымi ўраджаннямi

Гульнёвая дзейнасць.

Беларускія народныя гульні: “Люлi, люлi, люлi палез кот па дулi», «Грушка».

Праграмныя задачы:

  • узбагачаць слоўнiкавы запас выхаванцаў, уводзiць іх у багаты сваеасаблiвы свет народных гульняў;
  • развіваць артыстызм, музычна-творчыя здольнасці:
  • развiваць сiлу, кемлiвасць, спрыт.

Спевы.

Беларускія народныя песні: «Спі, сыночак, мiленькi», «Трасуха”. «Гуляць дык гуляць” музыка У.Някляева, У.Іванова.

Праграмныя задачы:

  • развіваць вакальныя здольнасці;
  • выхоўваць усгойлiвую цiкавасць да беларускай народнай песнi, жаданнс авалодваць роднай мовай узбагачаць актыўны слоўнiк дзяцей.

 

Танцы.

“Трасуха» беларускі народны танец.

Праграмныя задачы:

  • прывiваць цікавасць, любоў да беларускага танцу,
  • выконваць простыя танцавальныя рухi;
  • развiваць творчасць, мiмiку, пластычнасць.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Падарунак дамавiку – Сонейка. Упрыгожванне сонейка ланцужкамi, кветкамi.

Праграмныя задачы:

  • фармiраваць эсгпычвы густ,
  • праяўляць творчую зацiкаўленасць.

Пазнавальна-практычная дзсйнасць.

Задачы:

  • разам з бацькамi, музычвым кiраукiком стварьщь снята “Наваселле”, абапiраючыся на беларускія народныя прыкметы, звычаi.
  • развiваць музычна-творчыя i тэатральяыя здольнасцi.

 

Дзеці разам з бацькамі ўваходзяць у музычную залу пад беларускую народную музыку.

Музычны кіраўнік

Добры дзень, праходзце, калі ласка!

Паглядзіце, якая прыгожая музычная зала. Сёння мы будзем азначаць наваселле. Але ж перш чым азначаць наваселле трэба злога духа прагнаць. Для гэтага ў нас ёсць музычныя інструменты. Падыходзьце, паважаныя бацькі, госці, дзеці - хутчэй разбірайце мухычныя інструменты. Прагонім злога духа! Грайце грамчэй!

Дзеці і дарослыя граюць пад запіс беларускай народнай музыкі “Полька-Янка”. (Займаюць месца ў музычнай зале.)

Музычны кіраўнік

Вось і прагналі злога духа, я думаю ён сюды не вернецца. А затое ў доме будзе жыць дамавік. Трэба задобрыць яго, падарыць яму ласкавае, цёплае сонейка, каб у хаце было цёпла і ўтульна. Вось яно, давайце мы ўпрыгожым яго кветкамі, стужкамі. (дзеці разам з музычным кіраўніком упрыгожваюць сонейка і вешаюць яго на сцяну).

Музычны кіраўнік

А ці ведаеце вы, што здаўна на Беларусі існаваў такі звычай: першым ў хату пускалі ката. Дзе ж гэта наш каток падзеўся? А вось і ён. Выходзіць хлопчык, апрануты у косцюм ката.

Дзеці выконваюць песню “Вось які Мурлыка” музыка Камінскага.

Праводзіцца беларуская гульня “Палез кот па дулі”.

Музычны кіраўнік

Ой, як хораша, пазабавіў нас каток! Дзякую табе, даражэнькі, змарыўся ты вельмі, ідзі, ужо адпачні. (кот кладзецца каля калыскі).

Вось і добра. Аказваецца месца для калыскі Міхасіка выбралі мы правільна. Бо існуе такая народная прыкмета: дзе кот ляжа – там і калыску стаў.

Звяртае ўвагу на Міхаска, які ляжыць у калысцы.

Але Міхаська чамусьці не спіць? Цікава, каток спіць, а Міхасік не, пэўна калыханкі чакае, давайце праспяваем.

Дзеці выконваюць беларускую народную песню “Спі, сыночак, міленькі”.

Музычны кіраўнік

Дом мы пабудавалі, сынка закалыхалі, трэба. Па прыкметах, дрэўца пасадзіць. Давайце пасадзім грушку.

Дзеці выконваюць беларускую народную гульню “Грушка”.

Музычны кіраўнік

На любое свята запрашаюць гасцей. На нашым свяце, пэўна вы ўжо заўважылі, прысугнiчае вядомы беларускi паэт, наш зямляк,  Мiкалай Мiхайлавiч Ляшчун. Яму слова, калi ласка! (выступленне)

- Вялікi дзякуй, вам Мiкалай Мiхайлавiч.

Мы вельмi ганарымся тым, што сярод нас жыве такi таленавiты чалавек, які вельмi любiць i з’яўляецца носьбітам роднай мовы. Напярэдаднi вашага прафiсiйнага свята прымiце ад нас невялiчкi падарунак.

А якое ж наваселле без пляскі? Але ж перш чым танцаваць, трэба навучыцца. А дапамогуць вам у гэтым вашы дзеці. Беларускі народны танец “Трасуха”!

Дзеці выконваюць беларускі народны танец “Трасуха”.

Музычны кіраўнік Спадабаўся вам танец? Паспрабуйце станцаваць разам з намі. Дзеткі, запрашайце бацькоў! Асноўныя элементы рухаў вось такія…(паказвае) зусім простыя.

Дзеці разам з бацькамі танцуюць беларускі народны танец “Трасуха”.

Музычны кіраўнік

Беларусь здаўна славіцца шчодрасцю і гасціннасцю. У гэтым мы ўпэўніліся і сёння. Палюбуйцеся, якія цудоўныя пірагі спяклі вашы мілыя матулі і бабулі.

(Гучыць беларуская народная музыка, матулі уносяць гасцінцы).

Вось дык пірагі, удаліся на славу! Просім усіх да стала, будзем частавацца. Давайце ўсе заспяваем вясёлую беларускую песню “Гуляць, дык гуляць!

Выконваюць песню У.Някляева “Гуляць, дык гуляць”

Вось якое цудоўнае наваселле ў нас атрымалася. Прыходзце  у музычную залу часцей! Спявайце, танцуйце, гуляйце ў вясёлыя гульні. А зараз надышоў час развітацца. Да пабачэння!

Прыкладнае планаванне заняткаў па развучванні беларускай народнай гульні “Вожык і мышы” для выхаванцаў сярэдняй групы.

Беларуская народная гульня «Вожык i мышы»

Занятак № 1

Рэпертуар: “Вожык» муз. А.Чыркуна, «Песенька пра вожыка» муз. Пукста

Актыўнае ўспрыманне музыкi

- развiваць эмацыянальную спагадлiвасць, суперажыванне ў працэсе ўспрымання музыкi.

- развiваць актыўнасць у перадачы ўражання ад музыкi, выкарыстоўваючы маторна-рухальнае, мiмiчнае, вакальнае прыпадабленнi.

Практыкаваннi:

а) развiццё гукавышыннага, тэмбравага слыху:

дзецi, упадабляючыся вожыку пяюць i iграюць на ксiлафоне на слог «Пых-пых» - сярэднi рэгiстр, потым спяваюць i iграюць на ксiлафоне як мышкi «Пi-пi-пi» - высокi рэгiстр;

б) развiццё пачуцця рытму

- актывiзаваць ўвагу дзяцей на ўзнаўленне рьттму ў рытмiчных рухах (шагам, прыжкамi, дробным бегам, з прыпынкамi ў канцы фраз)

«Вожык» муз. А.Чыркуна

в) развiццё гукавысотнага слыху, чысцiнi iнтанавання.

спевы на чатырох гуках з паступовьим рухам мелодыі ўверх — ўнiз на слогi «Пых-пых-пых-пых», «Пi-пi-пi-пi», мадэлiруючы рух мелодыі рукой.

Занятак №2

Рэпертуар: “Вожык” муз. А.Чыркуна, «Песенька пра вожыка» муз. Пукста «Вожык i мышы» беларуская народная гульня.

Актыўнае ўспрыманне музыкi «Вожык» муз. А.Чыркуна

- развiваць актыўнасць, самастойнасць, творчасць у перадачы ўражання ад музыкi, выкарьтстоўваючы маторна-рухальнае, мiмiчнае, вакальнае прьшадабленнi.

- пашыраць i узбагачаць уяўленнi выхаванцаў пра асноўныя жанры музыкi (марш, вальс, полька) — танцавальная iмправiзацыя, песенная iмправiзацыя.

Практьикаваннi:

а) - развiццё гукавышыннага, тэмбравага слыху.

- развiццё музычна-дыялагiчнага спявання, эмацыянальнай чуласцi на мастацкi вобраз. (спевы па ролях)

Выкарыстанне мадэлiравання тэмбравых зносiн. На слоны «Вожык, вожык, тупу-туп, сам калючы, востры зуб» — iграюць на ксiлафоне ў нiзкiм рэгiстры, выконваюць пружынку, тупаюць нагамi; на слоны «Вожьтк, вожык, ты куды, ад якой бяжыш бяды» (спяваюць «мышы») — iграюць на званочках, выконваюць паскокi.

б) развiццё пачуцця рытму

прапляскiванне ў далонi рытму мелодыi беларускай народнай гульнi «Вожык i мышы»

выкананне танцавальнага руху - калупалачка са спевам (б.н.г.«Вожык i мышы»)

 в) развiццё гукавышыннага слыху, чысцiнi iнтанавання

«Песенька пра вожыка» муз. Пукста

спяванне i мадэлiраванне вышынi гука рукой.

Занятак №3

Рэпертуар: беларуская народная гульня «Вожык i мышы»

Практыкаваннi:

а) развiццё гукавышыннага, тэмбравага слыху:

- удасканальваць навык музычна-дыялагiчнага спявання, эмацыянальнай чуласцi на мастацкi вобраз. (спевы па ролях)

б) развiццё пачуцця рытму, дынамiчнага слыху

абыгрыванне, маторна-руховае прыпадабленне гульнёваму вобразу на слоны:

«Вожык вочкамi — луп-луп, вожык лапкамi — туп-туп, навакол пануе цiш... Чуе вожык у лiсце — мыш... Ён да лiсця — тапу-тап, i за хвосцік мышку — цап!»

Танцавальная творчасць

- выхоўваць цiкавасць дзяцей да танцавальна-гульнёвай творчасцi

Практыкаваннi:

  • перадаць вобраз мышкi. Мышка бегае памiж лiсця, хаваецца ў норку.
  •  сачынiць танец Мышкi ў жанры: «полька», «вальс».

Песенна-iнструментальная творчасць

  • выхоўваць цiкавасць дзяцей да песенна-iнструментальнай творчасцi;
  • сачынiць танец Мышкi ў жанры: «полька», «вальс».

Песенна-гульнёвая творчасць беларуская народная гульня «Вожык i мышы».

  • пабуджаць дзяцей рухацца i спяваць выразна, эмацыянальна, перадавацi настрой, характар (весела, радасна, жвава).
  • удасканальваць навыкi хадзьбы i бегу са эменай тэмпу i напрымку, дьшамiкi. выховаць смеласць, спрыт.

02.11.2021 13:14 - 02.11.2021 13:14

свернуть

Чытанне як сродак усебаковага развіцця асобы дзіцяці

Чытанне як сродак усебаковага развіцця асобы дзіцяці 

(кансультацыя для бацькоў)

14683043

         У сённяшнім жыцці ўсім, асабліва дзіцяці, неабходныя маральныя апоры, чыстыя вытокі духоўнага жыцця. Менавіта ў дзяцінстве, калі фарміруюцца ўяўленні дзіцяці пра тое, што добра, а што дрэнна, закладваецца маральны фундамент асобы.      

      Дзе шукаць дзіцяці гэтыя маральныя каштоўнасці, духоўныя ўзоры , як не ў “Культуры чалавецтва і свайго народа”.

       Мастацкая літаратура займае пачэснае месца ў агульнай сістэме выхавання і навучання дашкольнікаў. Пад яе ўплывам фарміруецца нацыянальны характар, адбываецца станаўленне нацыянальнай самасвядомасці. Праз літаратурныя творы маленькія слухачы, як праз акенца, маюць магчымасць убачыць усю прыгажосць і разнастайнасць навакольнага свету.

      Мастацкая літаратура - адзін з найважнейшых сродкаў усебаковага развіцця асобы дзіцяці. Яна абуджае думкі дашкольніка, дапамагае яму арыентавацца ў навакольнай рэчаіснасці. Выхаванцы пачынаюць бачыць у знаёмых прадметах і з'явах новыя, раней не заўважаныя імі якасці, успрымаюць прадметы і з'явы ў іх унутранай сувязі.

     003book_of_life_and_rose_by_mou-1

   Мастацкая літаратура традыцыйна разглядаецца педагогамі як сродак разумовага, маральнага і эстэтычнага выхавання. Па словах Сухамлінскага, «чытанне кніг - сцяжынка, па якой умелы, разумны, які думае выхавальнік знаходзіць шлях да сэрца дзіцяці».

     Мэтай азнаямлення дашкольнікаў з мастацкай літаратурай, па словах С.Я.Маршака, з’яўляецца “фарміраванне будучага вялікага і таленавітага чытача, культурнага адукаванага чалавека”, таму знаёмства з творамі беларускіх пісьменнікаў, даступнымі для ўспрымання дзяцей, трэба пачынаць менавіта з дашкольнага ўзросту.

       Мастацкую літаратуру неабходна актыўна выкарыстоўваць для пашырэння кругагляду дзяцей, азнаямлення з прадметамі і з’явамі прыроды, жыццём і дзейнасцю людзей. Яна дапамагае дашкольніку стварыць структуру свайго інтэлекту, устанаўліваць рознага роду сувязі: я і іншыя, я і рэчы. Яна з’яўляецца той невычэрпнай крыніцай духоўнага жыцця, адкуль дзеці атрымліваюць звесткі пра рэальнасць, якую яны яшчэ не ведаюць.

      Змест мастацкага твора пашырае кругагляд маленькага чытача, выводзіць яго вопыт за рамкі асабістых назіранняў, адкрывае перад ім сацыяльную рэчаіснасць: распавядае аб працы і жыцці людзей, аб вялікіх справах і подзвігах і г.д.

anime-knigi-10

 

      Раскрываючы ўнутраны свет чалавека, паказваючы характары, пачуцці, матывы учынкаў, а так жа выказваючы стаўленне аўтара да адлюстраваных з'яў, творы мастацкай літаратуры прымушаюць выхаванца хвалявацца, спачуваць героям або асуджаць іх. Яны дапамагаюць фарміраваць уменне даваць маральныя ацэнкі, аказваюць уплыў на паводзіны дзяцей, іх узаемаадносіны з аднагодкамі і дарослымі....

       Творы славеснага мастацтва мэтанакіравана і гарманічна фарміруюць маральны і творчы патэнцыял выхаванцаў дашкольнага ўзросту.

   Мастацкі твор выступае для дзяцей і як узор маральных паводзін, скарбніца розных характараў і лёсаў, сімвал чысціні і міласэрнасці. На яго аснове ў дашкольнікаў выхоўваецца прынцыповасць, сумленнасць, сапраўдная грамадзянскасць. Дзіцячая кніга спрыяе паяўленню ў дзяцей пачуцця адказнасці: гэта клопат аб маленькіх, павага да старэйшых. Пад уплывам мастацкага твора ў дзяцей фарміруецца культура паводзін.

      Пры азнаямленні з мастацкім словам уваходзіць у жыццё дзіцяці і добры мастацкі жарт. Ён выкарыстоўваецца для выхавання і развіцця ў дашкольнікаў пачуцця гумару. На яркіх літаратурных прыкладах з дапамогай гумару дзіця хутчэй вылечваецца ад ляноты, упартасці, эгаізму.

       Літаратурныя творы неабходна выкарыстоўваць для таго, каб паказаць выхаванцам усю прыгажосць роднай Бацькаўшчыны, выхоўваць у іх пачуццё вялікай павагі і любві да яе.

      Разам з выхаваннем высокай мастацкасці і духоўнасці літаратурныя творы з’яўляюцца першакрыніцай навучання дашкольнікаў роднай мове. Яркія вобразы, трапныя словы і выразы мастацкай літаратуры закладваюць у дзяцей асновы любві да роднай мовы, да роднай прыроды, да свайго народу, да Айчыны. Народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас пісаў: “Родае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акалючы свет. Таму неабходна старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры”.

     3301500

      Знаёмства выхаванцаў з кнігай суправаджаецца глыбокім пранікненнем у духоўныя вытокі роднай мовы. Жадаючы зразумець твор, дзіця адначасова стараецца зразумець і словы, з якіх гэты твор складаецца, усвядоміць іх структуру. Менавіта мастацкая літаратура з’яўляецца вызначальнай асновай развіцця ў дзіцяці мілагучнага і трапнага роднага слова.

    Роля і значэнне мастацкай літаратуры яшчэ больш павялічваецца ў сітуацыі блізкародаснага білінгвізму. Яна з’яўляецца адным з найбольш эфектыўных сродкаў навучання першапачатковым навыкам разумення беларускай мовы, паступовага папаўнення і замацавання слоўнікавага запасу, а таксама ўзнаўлення пачутага на роднай мове.

      Мастацкі твор дае шмат карыснага для разумовай дзейнасці выхаванцаў. Пад яго ўздзеяннем ва ўяўленнях маленькага чалавека ўзнікаюць жывыя вобразы, якія дапамагаюць зразумець ідэйны змест. Разам з тым, дзіця арыентуецца ў даступных для яго разумення з’явах рэчаіснасці, бачыць у іх новыя, раней не заўважаныя якасці, набывае разнастайныя веды пра навакольны свет. Кнігі, у якіх даецца пазнавальны матэрыял, задавальняюць цікавасць выхаванцаў, упарадкоўваюць той вопыт, які быў набыты дзецьмі раней.

       Для развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў неабходна арганізоўваць ролевыя гульні па літаратурных сюжэтах, інсцэніроўкі і драматызацыі, выкарыстоўваць выразнае чытанне і іншыя віды мастацка- маўленчай дзейнасці (стварэнне апавяданняў, казак, вершаў, загадак і інш.).

     Але мастацкая літаратура выконвае сваё прызначэнне выхоўваць і ўсебакова развіваць дзяцей толькі тады, калі пры ўспрыманні твора праяўляюцца пачуцці, узнікаюць думкі, калі твор прыносіць эстэтычнае задавальненне.

Падрыхтавала Кунчэўская Ю.А.

955182010 955182010

 

 

Крыніцы:

1. Дубініна, Дз.М., Старжынская, Н.С. Мастацка-маўленчая дзейнасць у дзіцячым садзе/Дубініна Дз.М., Старжынская Н.С. – Мн.:Нар.асвета, 1999. – 103 с.

2. Старжынская, Н.С., Дубініна, Дз.М. Методыка развіцця роднай мовы /Н.С.Старжынская, Дз.М.Дубініна. – Мінск:Выш.шк., 2008. – 301 с.

3. Матэрыялы інтэрнэт сайтаў

02.11.2021 13:14 - 02.11.2021 13:14

свернуть

Беларускiя народныя гульнi як сродак фiзiчнага выхавання

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ ЯК СРОДАК ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ.

МЕТОДЫКА НАВУЧАННЯ І ПРАВЯДЗЕННЯ БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ГУЛЬНЯЎ

10475017

 Фізічная культура займае вядучае месца ў выхаванні дзяцей. Дашкольны ўзрост – гэта перыяд, калі дзіця хутка расце і развіваецца, і таму вельмі важна дапамагчы яму навучыцца правільна ўспрымаць знешні свет. Задача ўстановы дашкольнай адукацыі – забяспечыць усебаковае развіццё і выхаванне дзяцей. Выкананне яе здзяйсняецца рознымі сродкамі, сярод якіх важнае месца належыць гульне.

Беларускія народныя гульні – адзін з самых старажытных і арыгінальных сродкаў выхавання. Яны прыйшлі да нас з глыбінь стагодзяў, перадаюцца з пакалення ў пакаленне і цесна звязаны з навакольным асяродзем, бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, раскрываюць характар, звычкі і традыцыі беларусаў. Як правіла, беларускія народныя гульні – рухомыя.

Беларускія народныя гульні садзейнічаюць правільнаму фізічнаму развіццю, умацаванню здароўя, развіццю сілы, спрытнасці, назіральнасці, кемлівасці, удумлівасці, вытрымцы, пачуцця калектывізму, клопату пра іншых, любові да роднага краю, выхаванню пачуцця справядлівасці.

fleurs

 Больш эфектыўнаму комплекснаму рашэнню аздараўленчых, адукацыйных і выхаваўчых задач спрыяе атмасфера радасці , якая ўзнікае пры правядзенні рухомых гульняў. Актыўныя рухі, абумоўленныя зместам гульні, выклікаюць у дзяцей станоўчыя эмоцыі і павялічваюць фізічныя працэсы. Важную ролю ў набыцці дзіцём жыццёвага вопыту адыгрываюць праяўляюшчыяся ў рухомых гульнях фізічныя якасці: хуткасць рэакцыі, спрытнасць, вокамер, раўнавага, навыкі арыентацыі ў прасторы.

Большасць беларускіх рухомых гульняў патрабуюць шмат фізічнай энергіі, спрытнасці, кемлівасці, у выніку чаго дзеці атрымліваюць добрую фізічную нагрузку, загартоўку. Вясковыя дзеці ўжо ў падлеткавым узросце былі фізічна моцнымі і вынослівымі і маглі выконваць працу ў полі і па гаспадарцы, якая патрабавала шмат сіл.

Раней ўсе народныя гульні праводзіліся на вуліцы. І зараз яны не патрабуюць спецыяльных умоў і абсталявання. Гэта забяспечвае іх арганізацыю на свежым паветры, прычым сезоннасць беларускіх гульняў дазваляе праводзіць іх на працягу ўсяго года.

264e3c1d8290796b1585ca57150322fd

 

Методыка навучання дзяцей дашкольнага ўзросту беларускім рухавым гульням мае свае спецыфічныя асаблівасці ў залежнасці ад узросту дзяцей:

 - падбіраючы гульню неабходна звярнуцца да праграмы “Пралеска”, у якой спіс гульняў складзены з улікам агульнай рухавай падрыхтоўкі дзяцей пэўнага ўзросту і накіраваны на вырашэнне пэўных вучэбна-выхаваўчых задач. Пры правядзенні рухавых гульняў важна ўлічваць пару года і надвор’е. Рухавы змест гульняў павінен адпавядаць умовам іх правядзення.

- выбар гульні вызначае яе месца ў рэжыме дня. На первай прагулцы мэтанакіраваны гульні больш дынамічныя, на другой – гульні розныя па рухавай характырыстыцы. Да пачатку гульні трэба зрабіць разметку пляцоўкі, падрыхтаваць патрэбнае абсталяванне і атрыбутыку.

- збор дзяцей на гульню неабходна праводзіць у тым месцы пляцоўкі, адкуль будуць пачынацца гульнявыя дзеянні. Збор павінен праходзіць хутка і цікава, таму трэба прадумаць прыёмы і пастаянна іх змяняць. Асабліва важна выклікаць цікавасць да гульні ў самым пачатку. Вялікі эфект дае абыгрыванне атрыбутаў.

- тлумачэнне правілаў гульні павінна быць кароткім, зразумелым, эмацыянальным, цікавым.

Выбар гульні залежыць ад педагагічнай задачы, стану здароўя, падрыхтоўкі дзяцей.

image012_23                                      image012_23                              image012_23

 Алгарытм правядзення гульні наступны:

- педагог расказвае змест гульні, паказвае, як трэба выконваць тыя ці іншыя дзеянні, пры дапамозе пытанняў паўтарае з дзецьмі правіла, каб пераканацца, што ўсе зразумелі. Для малых дзяцей няма папярэдняга тлумачэння гульні. Яно вядзецца паэтапна, у ходзе гульнявых дзеянняў. У сярэдняй і старэйшай групах папярэдняе тлумачэнне адбываецца з улікам узроставых псіхалагічных магчымасцей дзяцей. Гэта вучыць іх планаваць свае дзеянні. Вельмі важнай з’яўляецца паслядоўнасць тлумачэння:

 - назва гульні і яе задумы;

- кароткі змест;

 - правілы;

 - напамін рухаў (пры неабходнасці);

 - раздача роляў;

- раздача атрыбутаў;

 - размеркаванне гуляючых па пляцоўцы;

- пачатак гульнявых дзеянняў.

3b3f1d0e9528587ef09316779756011a                                         c24                              3b3f1d0e9528587ef09316779756011a              

Калі мы пачнем тлумачэнне гульні з назначэння дзяцей на галоўныя ролі або з раздачы атрыбутаў, спадзе ўвага да інструкцый, пачнецца збой гульнявых дзеянняў.

Калі ў гульні ёсць словы, то спецыяльна разучваць іх не трэба – дзеці запамінаюць іх падчас гульні. Калі яна знаёмая, тады з дапамогай пытанняў удакладняюцца пэўныя моманты.

 Калі гульня праводзіцца з дзецьмі першай малодшай групы, то педагог сам прымае ў ёй удзел: выконвае як галоўную, так і другародную ролю. Трохгадовым дзеткам ужо можна даручыць выкананне галоўнай ролі. У сярэдняй і старэйшай групах кіраўніцтва апасродкаванае: кіраўнік можа прымаць удзел у гульни, кали яна новая або па ўмовах гульні не хапае пары.

Вельмі важна, каб у момант гульні педагог бачыў дзеянне кожнага дзіцяці. Сваім дзейсным удзелам ён падтрымлівае ў дзяцей бадзёры, радасны настрой, заахвочвае праяўленне рашучасці, знаходлівасці, смеласці, стрымлівае празмерна актыўных дзяцей, падбадзёрвае тых, хто адстае, папярэджвае магчымыя выпадкі надабразычлівасці. Для стымуляцыі гульні педагог можа прыняць у ёй удзел як звычайны гулец, строга выконваючы правілы. У рэдкіх выпадках кіраўнік можа ўзяць на сябе выкананне адказнай ролі і паказаць, як трэба выконваць дзеянні, або калі неабходна надаць гульні жывасць, эмацыянальнасць.

razdelitel16

 

Падвядзенне вынікаў гульні таксама важны момант:

 

 - у першай малодшай групе вынік павінен быць аптымістычным, кароткім і канкрэтным. Дзяцей абавязкова трэба пахваліць.

 - у другой малодшай, сярэдняй і старэйшай групах адзначаюць тых, хто правільна выконваў рухі, праяўляў хуткасць, спрытнасць. Неабходна называць і тых дзяцей, якія парушалі правілы, памылкова выконвалі рухі. Пры гэтым нельга забываць, што заўвагі трэба рабіць карэктна і ў дабразычлівай форме. Да абмеркавання правядзення гульні далучаюцца ўсе дзеці. Гэта прывучае іх да аналізу сваіх учынкаў, садзейнічае больш добраму выкананню правілаў гульні і рухаў.

Каб павялічыць эфектыўнасць рухавых гульняў можна выкарыстоўваць розныя спосабы:

 - выбраць 2-3 вядучых;

- павялічыць працягласць інтэнсіўных рухаў у гульнях з ухіленнем, адлегласць для бегу ў гульнях з перабежкамі;

- змяніць сігнал;

 - увесці “выручалачкі”;

 - ускладніць правіла і г.д.

    Беларускія народныя гульні трэба шырока выкарыстоўваць пры правядзенні спартыўных святаў. Пры гэтым яны могуць стаць асноўным матэрыялам для іх правядзення.

     Фізічная актыўнасць у спалучэнні з фальклорам далучае дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры і арганічна ўключаецца ва ўсе мерапрыемствы па аздараўленні дзяцей установы дашкольнай адукацыі. Асабліва трэба адзначыць народныя святы: Каляды, Масленіца, Купалле, “Кірмашы”, якія немагчыма ўявіць без гульняў, забаў, народных танцаў. Займальнасць, гульні, вобразнае слова робяць іх яркімі, запамінальнымі, ствараюць бадзёры, радасны настрой у дзяцей, выклікаюць цікавасць і жаданне выкарыстоўваць гульні ў самастойнай гульнявой дзейнасці.

   Кіраўнік фізічнага выхавання павінен больш шырока выкарыстоўваць і знаёміць дзяцей з беларускімі народнымі гульнямі. Пры гэтым неабходна ўлічваць індывідуальныя магчымасці дзяцей. Каб зрабіць беларускія народныя гульні даступным сродкам выхавання дзяцей, неабходна выкарыстоўваць дыферынцыраваны падыход : фізічна слабых з некаторай затрымкай рухальнага развіцця неабходна ўцягваць у даступныя ім гульні, ускладняючы іх змест паступова. Больш падрыхтаваным дзецям трэба прапаноўваць складаныя гульні.

  Выкарыстанне беларускіх народных гульняў дапаможа вырасціць дзяцей здаровымі, сумленнымі людзьмі, якія будуць шанаваць народныя традыцыі і імкнуцца глыбока пазнаць спадчыну сваіх продкаў.

10730229

02.11.2021 13:15 - 02.11.2021 13:15

свернуть

Пачытайце сваiм дзеткам

Пачытайце сваiм дзеткам беларускiя народныя казкi:

"Каза-манюка", Былiнка i верабей", "Пiлiпка-сынок", "Коцiк, пеўнiк i лiciца", "Сынок з кулачок", "Каток-залаты лабок",  "Жаронцы","Лёгкi хлеб" i iншыя.

 

deti123-01

Беларускiя народныя прыказкi i прымаукi:

Дзе цесна, там пацешна.

Загляне сонца i у наша ваконца.

Узяўся за гуж-не кажы, што нядуж. 

   Будзе i  на нашай вулiцы кiрмаш.

 

  3405831-8d6eef730bee0abe

 

Беларускiя вершы:

Заплятае коскі Натка
Косачкі дзве тоненькі
Мама пляснула ў ладкі: 
"Не дзяўчынка! Сонейка!"

Усміхнулася і ў мамы
Натанька пытаецца:
"Хіба ж сонейка так сама
гэтак заплятаецца?"

 

                Коцік басаногі cat (937)
                Па сняжку гуляў, 
                Адмарозіў лапкі                               

               І заплакаў: – Мяў… 
               Што за дзіва гэта?                                
               Трэба бегчы ў дом: 
               Снег такі халодны, 
                  А пячэ агнём… 

 


Іван Муравейка

 

 

Беларускiя скарагаворкi:

  1. Белы бусел баіў байку беламу зайку.
  2. Боб ды боб — два бабы, а яшчэ боб — тры бабы.
  3. Вадавоз вёз ваду ад вадаправода.
  4. На двары стары баран грукаў зранку ў барабан.
  5. Добра ўсюды добраму. Добраму ўсюды добра.
  6. Дудар дудару дарма грае.
  7. Лаўрэн лавіў рыбу, Лара варыла рыбу з лаўровым лістом.
  8. I Піліп да ліпы прыліп. Да ліпы прыліп і Піліп.
  9. Твая маці і мая маці пяклі булкі ў адной хаце.

 

914511993d

02.11.2021 13:16 - 02.11.2021 13:16

свернуть

Мая Радзiма-Беларусь!

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Згодна з 19 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з'яўляюцца сімваламі суверэнітэту краіны.

 

Государственный герб Республики Беларусь

   Государственный герб Республики Беларусь является символом государственного суверенитета Республики Беларусь. Он представляет собой размещенный в серебряном поле золотой контур Государственной границы Республики Беларусь, наложенный на золотые лучи восходящего над земным шаром солнца. Вверху поля находится пятиконечная красная звезда. Герб обрамлен венком из золотых колосьев, переплетенных справа цветками клевера, слева - цветками льна. Венок трижды перевит с каждой стороны красно-зеленой лентой, в средней части которой в основании Государственного герба Республики Беларусь в две строки начертаны золотом слова "Рэспубліка Беларусь".

 

Государственный флаг Республики Беларусь

Государственный флаг Республики Беларусь является символом государственного суверенитета Республики Беларусь, представляет собой прямоугольное полотнище, состоящее из двух горизонтально расположенных цветных полос: верхней - красного цвета в 2/3 ширины флага и нижней - зеленого цвета в 1/3. Около древка вертикально расположен белорусский национальный орнамент красного цвета на белом поле, составляющий 1/9 длины флага. Отношение ширины флага к его длине - 1:2. Флаг крепится на древке (флагштоке), которое окрашивается в золотистый (охра) цвет. 

 

Государственный гимн Республики Беларусь

02.11.2021 13:17 - 26.04.2024 15:01

свернуть