Шануйце родную мову
Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабывалі агонь, прыручалі жывёл, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, будаваць масты, вадзіць па вадзе караблі… Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравая машына, электрычнасць, радыё, самалёты. А яшчэ пазней вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі і выхад чалавека ў космас…
Але ўсё гэта стала магчымым, бадай, таму, што ў людзей даўным-даўно з’явілася мова. Менавіта яна вывела чалавека ў свет розуму.
Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з'яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.
Але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе. Памятаеце, як у далёкія часы пакутавалі людзі, якім трэба было адрачыся ад роднай мовы, ад радзімы. Цяпер мы павінны адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы.
Мова — гэта душа народа. Нагадаем словы народнага песняра Янкі Купалы: “Гэта душа душы беларуса — мова зраслася з ім, як зрастаецца са сваім коранем дрэва. Падкапайце яго, абсячыце дазвання яго корань — дрэва засохне, перастане жыць”. Купала сцвярджаў, што вырачыся роднага слова — тое ж самае, як вырачыся роднай маці. І ачуняць, глянуць па-арлінаму смела, на думку песняра, мы зможам толькі тады, калі пад кожнай страхой, кожным дахам зойме пачэснае месца наша родная беларуская кніжка.
На вялікі жаль, мы рэдка задумваемся пра свае карані. А, магчыма, каб задумваліся, былі б болей памятлівымі, болей абачнымі і адказнымі, з большай цеплынёй ставіліся да людзей, што пакінулі нам вялікую спадчыну — нашу мову.
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ей мне баюць казкі-сны
Вясеннія праталіны,
I лесу шэлест верасны,
I ў полі дуб апалены...
Янка Купала
Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек.
Мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць яе самі, а таксама прывіць любоў і павагу да яе нашым дзецям. “Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень” — так назваў родную мову наш таленавіты пісьменнік і паэт, непераўзыдзены рамантык Уладзімір Караткевіч. І хочацца верыць, што наша родная мова заўседы застанецца любiмай, паважанай i ўвогуле, самай лепшай.
Беларуская народная творчасць для малят.
Кансультацыя для бацькоў
Фальклор – найлепшы сродак выхавання дзяцей.Той, хто ўмее забавіць дзяцей калыханкай, пацешкай, песенькай, дамагаецца ў выхаванні хуткіх і відавочных вынікаў. З маленства люддзі захапляюцца светам народнай песні, казкі. З песні-калыханкі маці пачынаецца іх знаёмства з фальклорам, цікавасць да яго паступова пашыраецца. Дзеці патрабуюць казак, загадак, гульняў у час якіх выкарыстоўваюць, лічылкі, дразнілкі, скарагаворкі і іншыя жанры вуснай паэзіі.
Што вабіць дзяцей? Перш за ўсё незвычайнасць зместу фальклору. У дзіцячых песнях актыўнымі дзеючымі вобразамі паўстаюць: кот, сабачка, верабейка, сарока, якім падаюцца чалавечыя здольнасці. Дзеці вучацца распазнаваць дабро і зло, праўду і крыўду, справядлівасць і жорсткасць на яркіх вобразах, увасобленых у жывёлах і у людзях, у розных пачварах, страшылках чарадзейных казак.
Цяжка знайсці больш каштошны матэрыял для развіцця мастацкіх здольнасцей дзяцей, чым беларускія казкі, песні, гульні, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзякуючы ім дзеці пачынаюць разумець прыгажосць беларускага арнаменту, незвычай ны каларыт народных песень, хараство карагода. Пад уплывам фальклору іх малюнкі, песні, танцы, апавяданні становяцца выразнымі і вобразнымі.
Захапленне народнай творчасцю стварае умовы для праяўлення ў дзяцей творчага пачатку. Яны адлюстроўваюць сваё ўражанні ў розных малюнках, аплікацыях, вырабах, інсцэніруюць беларускія народныя казкі.
І цяжка аддаць перавагу якому-небудзь віду народнай творчасці. Важны яны ўсе. Пры гэтым трэба знаёміць з такімі народнымі гульнямі, песнямі, казкамі, танцамі. Якія ім зразумелыя і цікавыя, адпавядаюць нашым сёняшнім эстэтычным патрабаванням.менавіта гэта павінна ўлічваць пры адборы фальклорнага матэрыялу для дзяцей. Толькі пры такіх умовах народная творчасць можа арганічна, а нештучна ўвайсці ў іх жыццё. Неацэнная роль у гэтым працэсе належыць вам, бацькам. Сапраўды, калі вы не адчуваеце прыгажосці народнай песні, велічнасці казачнага вобраза, дык вы, зразумела, не зацікавіце дзяцей.
Знаёмства з фальклорам трэба пачынаць з першых дзён дзіцяці. Цяжка заўважыць, калі ў самых маленькіх дзяцей выпрацоўваецца пачуцці да сваёй Айчыны. Але ж не выклікае сумненняў, што абліча ў маленстве ўзнікае ўжо пры першым знаёмстве з народнай творчасцю, асабліва з фальклорнымі песнямі.кожны народ мае песні, якія створаны для дзяцей.
Ёсць яны і ў беларускага народа. Засыпае дзіця, а над ім чуецца ласкавы голас маці:
Баю-баю-баенькі,
Люлі-люлі – маленькі.
Прыляцелі гуленькі,
Селі яны ў маменькі.
Сталі яны гуркатаць,
Дзіцятка калыхаць.
Гэтыя песенькі, з якімі знаёміцца дзіця ўпершыню ў сваім жыцці і ёсць калыханкі – найбольш распаўсюджаны жанр дзіцячага фальклору.
Калыханкі – гэта вялікае багацце беларускай народнай творчасці. У гэтых маленькіх псеньках ёсць якасці, якія неабходны для развіцця першых музычных навыкаў.
Слухаючы або выконваючы просты напеў, які складаецца з адной, дзвух нот, дзеці развіваюць пачуццё рытму, вучацца ўзмацняць гучанне на моцных долях такта, разумець і адчуваць характар музычных твораў.
Першыя музычныя ўражанні таксама спрыяюць далучэнню дзяцей да беларускай народнай культуры, з маленства выхоўваюць любоў да Радзімы. Дзіцячыя песенныя жанры – калыханкі і забаўлянкі вельмі ўзаемазвязаны паміж сабою.
Нярэдка калыханкі пераходзяць у забаўлянкі і прадоўжваюць тэматыку першых. Найбольш устойлівымі ў жанравых адносінах з’яўляюцца лічылкі і дражнілкі. Гэтыя творы нястолькі спяваюцца, колькі прагаворваюцца ў іх наглядаюцца толькі асобныя элементц вакалізацыі. Дзіцячыя песні значна адрозніваюцца ад калыханкі сваімі музычнымі і выразнымі сродкамі. Усе гэтыя творы прасягнуты аптымізмам, бадзёрасцю, светлым настроем.
Дзіцячыя песні даюць магчымасць адлюстроўваць у дзяйннях персанажы – зайкі, сарокі, чыжыка, камара і г.д. Поспех песні залежыць ад таго, наколькі яна зразумела дзецям. Пры гэтым важна, каб дзеці выконвалі ролі адпаведных персанажаў песні, суправаджалі песні мімікай, рукамі, хараграфічнымі драматычнымі дзеяннямі.
Ужо у першыя гады жыцця дзіцяці, гады вострай успрымальнасці, фарміруюцца тыя пачуцці рысу характара, якія звязваюць яго са сваім народам. Родная мова, якую засвойвае дзіця, знаёмічыся з народнымі песнямі, казкамі, гульнямі, з’яўляюццца тым падмуркам, на якім вырастае потым пачуццё любові да свайго краю.
Свет казак, песень, гульняў зразумела дзецям з маленства, таму што адпавядае іх светауспрымальнанню, мысленню. Вобразы гэтых твораў выхоўваюць у іх дабрыню, высокароднасць пачуццяў, спрытнасць, кемлівасць і іншыя якасці.
З інтарэсам успрымаюць дзеці кароткі змест прымавак, дражнілак, казак, калыханак. Іх мова становіцца больш выразнай, рухі свабоднымі, арыентацыя ў прасторы ўпэўненай.
Разам з вамі, паважаныя дарослыя, дзеці могуць спяваць калыханку, укладваючы спаць сваю ляльку. Па характару музыкі здагадвацца аб асноўных рысах паводзін ваўка, зайчыка, козліка, верабейчыка. Можна таксама правесці дзіцячую народную гульню, або намаляваць малюнак да вясёлай беларускай песні, або казкі.
Фальклорны матэрыял трэба выкарыстоўваць па прынцыпу ад простага да складанага.
Прапануем вашай увазе прыкладныя фальклорныя творы
Беларускія народныя песні Беларускія народныя танцы
1. Божая кароўка 1. Полька-Янка
2.Вось які Мурлыка 2. Юрачка
3. Калыханка, музыка Я.Цікоцкага 3. Лявоніха
4. Бегаў зайка шэранькі 4. Трасуха
5. Зайка 5.Таўкачыкі
6. Чэ-чэ, сарока 6 Пасеялі дзеўкі лён
7. Ох і сеяла ульяніца лянок 7.Завялі вяночкі
8. Мікіта 8. Чабатуха
9. Сядзіць Мядзведзь на пакуце 9. Бульба
10. Гэй ты, воўчанька
11. Чаму ж мне не пець?
12. Сашка ды Грышка
Беларускія народныя гульні
1. Маша
2. Дожджык
3. Бусел і жабкі
4. Воўк і авечкі
5. Макі-маковачкі
6. Мядзведзь
7. Грушка
8. Верабей
9. Чыжык
10.Яблынька
11. Жабка
12.Бярозка
13. Проса
14. Міхасік
15. Журавель
16. Шэры Васька-кот
17. Заінька
18. Мароз
19. Рэдзька
20. Го-го, каза
21.А мы проса сеялі
22. Лянок
Далучайцеся да беларускага фальклору!
Падрыхтавала:
Наркевіч Т.А. - музычны кіраўнік
Выкарыстанне дзіцячага фальклору у развіцці маўлення
Кансультацыя для выхавацеляў
Н Народная творчасць. Цяжка знайсцi больш каштоўны матэрыял для развiцця маўлення дзяцей, чым беларускiя казкi, песнi, гульнi. Дзякуючы iм дзецi пачынаюць разумець прыгажосць беларускай мовы, незвычайны каларыт беларускiх народных песень, хараство карагода. Цяжка тут аддаць перавагу якому-небудзь вiду народнай творчасцi. Важны яны ўсе. У час работы з дзецьмi варта шырэй выкарыстоўваць сродкi вуснай народнай творчасцi: калыханкi, казкi, легенды, паданнi, прыказкi, прымаўкi, загадкi, песнi, танцы, гульнi. Узбагачэнне маўлення дашкольнiкаў на аснове твораў беларускага фальклору.
Дзяцiнства - найбольш спрыяльны перыяд у сэнсе авалодання асобнымi элементамi нацыянальнай культуры. Таму дзяцей трэба занёмiць з такiмi народнымi гульнямi, песнямi, казкамi, якiя iм зразумелыя, цiкавыя, адпавядаюць нашым сёняшнiм эстэтычным патрабаванням. Гэта палажэнне улiчваецца пры адборы фальклорнага матэрыялу для выхавання дзяцей. Толькi пры такiх умовах народная творчасць можа арганiчна, а не штучна увайсцi у iх жыццё.
Неацэнная роля ў гэтым працесе належыць музычным кiраунiкам, выхавацелям дзiцячых устаноў. Сапраўды, калi выхавацель не адчувае прыгажосцi народнай мовы, велiчнасци казачнага вобраза, дык ён, зразумела, не зацiкавiць дзяцей.
У розных формах арганiзацыi дзiцячай дзейнасцi педагог раскрывае дзецям своеасаблiвасць i непаўторнасць твораў народнай творчасцi. На занятках па развiццi маўлення неабходна адраджаць выкарыстанне твораў вуснай народнай творчасцi (казак, загадак, забаулянак, песенек, гульняў) у сям'i, бо для кожнага дзiцячага ўзросту народ распрацаваў свае мастацкiя жанры.
Першымi творамі, якiя развiваюць слых дзяцей, з'яўляюцца калыханкi. Цэлая гама пачуццяў – захаплення, пяшчоты, задавальнення – перапаўняе гэтыя творы. Эмоцыi радасцi, даверу, перакананасцi ў станоўчым закладзены ў самой iх пабудове. Вершаваныя жанры фальклору ўяўляюць сабой яскрава расфарбаваныя славесныя карцiнкi, якiя састаўляюць свет штодзённых уяўленняў дзiцяцi. Матчына «песня неўмiручай любвi да дзiцяцi» дапамагае заспакоiць малога незвычайнай меладычнасцю i павольным, размерным рытмам мовы. Пяшчотнае выкананне дарослым калыханкi спрыяе ўстанаўленню памiж iм i дзiцём шчырых узаемаадносiн, паступова вядзе немаўля да ўспрымання чалавечага голасу як сiгналу зносiн. Узмацненню эмацыянальнага кантакту памiж дарослым i дзiцём спрыяюць моўныя асаблiвасцi калыханкi – гукавая сiметрыя, паўторы. Напоўненая пяшчотай i лiрызмам калыханка з'яўляецца першай прыступкай, па якой пачынаецца ўзыходжанне дзiцяцi да мастацтва слова, выхавання паэтычнага слыху. Разам з тым калыханкi – гэта сваеасаблiвая народная псiхатэрапiя. Iх мяккае гучанне зпаспакойвае дзiця, улагоджвае iзакалыхвае Яго. Знаёмства дашкольнiкащ з калыханкамi дапамагае ў далейшым наладжваць гульнi з лялькамi, дзе дзiця самастойна выконвае пяшчотную песеньку.
Побач з калыханкамi выкарыстоуваюцца за6аўлянкi. Мастацкi вобраз у забаўлянках ствараецца цiкавымi гукаперайманнямi, канкрэтнымi эпiцетамi, памяншальна-ласкальнымi суфiксамi. З задавальненнем малое дзiця выконвае рухi ў адпаведнасцi з пэўнымi словамi. Большасць забаўлянак - гэта гульня дарослых з пальчыкамi дзiцяцi (каб умацаваць кicцi рук), з ножкамi (каб яны былi больш пругкiмi. каб папярэдзiць няправiльнае развiццё ступнi), з жывоцiкам (каб мацаваўся прэс i лепш працаваў cтpaўнік). Найбольш вядомыя забаўлянкi: «Сарока, варона...», «Кую, кую ножку...», «/дзе каза рагатая...». Пры расказваннi забаўлянак малыя iмiтуюць дзеяннi адпаведнымi рухамi: плясканнем далонеў, стуканнем пальчыка па ножцызгiнаннем i разгiнаннем пальчыкаў, ваджэннем пальчыкам па ладожцы. Некаторыя забаўлянкi, песенькi, вершы маюць дыялагiчную пабудову. Пры чытаннi такiх забаўлянак перад вачыма дзiцяцi разгортваецца невялiкае тэатралiзаванае дзейства, у якiх малыя разам з дарослым могуць прымаць удзел, выконваючы асобныя рухi, якiя iм паказаў дарослы. (“Лады-ладкi», «Мышка, мышка, дзе была?» i iнш.).
Важнае месца ў развiццi маўлення займае беларуская народная гульня. Удзел дашкольнiкаў у тэатральна-гульнёвай дзейнасцi садзейнiчае развiццю мастацкiх здольнасцей дзяцей, дае магчымасць иногiм з iх самасцвердзiцца, перажыць пачуццё самакаштоўнасцi. Аснаўная задача выхавацеля – стварыць мастацкае асяроддзе, якое развiвае, стымулюе мастацка-мащленчую дзейнасць, праяўленне творчасць у iх, што садзейнiчае ўзнiканню асноў мастацкага густу. Педагог павiнен падтрымлiваць i ўзмацняць цiкавасць дзяцей да выканаўчай мастацкай дзейнасцi – чытання на памяць вершащ, пераказу казак, апавяданняў, тэатралiзаванню беларускiх народных гульняў, пастановах тэатру па водле беларускiх народных казак. Такiм чынам выхавацель садзейнiчае практычнаму авалодванню дзецьмi мастацка-маўленчай дзейнасцю. Малыя вучацца эмацыянальна, лагiчна пераказваць, чытаць на памяць вершы, лiчылкi, знаходзяць сродкi iнтанацыйнай выразнасцi пры перадачы паэтычных вобразаў, кiраваць сваiм голасам, выказваць уласныя адносiны да iх.
Для таго каб беларускi фальклор увайшаў у жыццё нашых выхаванцаў i стаў неабходным у развiццi маўлення кожнага дзiцяцi, неабходна ў кожнай групе абсталяваць куток «Мая радзiма Беларусь», “Я – беларус”, у якiм педагог мажа размясцiць:
- рукапicны альбом з песенькамi, забаўлянкамi, загадкамi, падабранымi да ix малюнкамi;
- дыдактычныя гульнi «Скадзi ўзор», “Упрыгожым адзенне», “Назавi па-беларуску”, «Назавi казку», «Складзi змест казкi», «Жыхары беларускiх лясоў»;
- беларускую дзiцячую лiтаратуру;
- атрыбуты да беларускiх рухомых гульняў;
- паштоўкi (“Наш горад», «Наша кpaiнa»;
- макет карты Беларусi;
- альбомы 3 фатаграфiямi беларускай прыроды;
- альбомы з малюнкамi жывёл i раслiн Беларусi;
- лялькi ў беларускiм народным адзеннi;
- аўдыязапicы музычных твораў беларускага фальклору i iнш.
Беларускi фальклор можна разглядаць як умову развіцця маўлення дзяцей. I ён будзе адыгрываць большую ролю тады, выхавацель ажыццяўляе педагагічнае кіраўніцтва паступова, выкарыстоўваючы выразныя сродкі беларускага народнага фальклору, стварае эмацыянальна-станоўчыя абставіны, не разбурае ініцыятыву і свабоду выбара дзіцяці.
Лiтаратура
- Анцыпіровіч, В.М. Фарміраванне музычнай культуры дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору/ В.М. Анцыпіровіч. - Мн.: «Зорны верасень», 2007 – 60с.
- Беларускі дзіцячы фальклор / скл. А.М. Аляхновіч, М.В. Рахчэеў,
А.С. Фядосік, У.Д.Каструлёў - Мн.: Беларусь, 1994 – 290 с.
- Далучэнне дзяцей да беларускай нацыянальнайц культуры / склад.:
Н.У. Зайцава i iнш. Мазыр. 2002.
- Дубiнiна, Дз. М. Родныя вобразы ў паэтычным слове: дапаможнiк для педагогаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне дашк. Адукацыi: у 2 ч./ Дз. М. Дубiнiна. – 2-е выд. – Мазыр. 2009.
- Фармiраванне нацыянальнай самасвядомасцi ў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамi вуснай народнай творчасцi / скл. Н.В.Пралыгiна. Мазыр. 2010.
“Вечарамі нас музыка збірае!”
фальклорнае свята для выхаванцаў старэйшага ўзросту.
Мэта:
- абуджаць цікавасць дзяцей да роднай мовы;
- ствараць спрыяльныя ўмовы для выканання беларускіх песен, папевак, тым самым уводзячы іх у быт дзяцей;
- спрыяць самарэалiзацыi кожнага дзiцяці;
- фарміраваць цікавасць, любоў да беларускага фальклору;
- выхоўваць пачуцце нацыявальнай самасвядомасцi;
- выхаўваць сяброўства, цікавасць да стварэння ў творчым працэсе;
Зносiны.
Сустрэча з паэтам-земляком М. М. Ляшчуном.
Праграмныя задачы:
- развiваць здольнасць эмацыянальнага ўспрымання i асэнсавання вершававых твораў;
- фарміраваць цікавасць да паэзii;
- узбагачаць эмацыянальную сферу выхаванцаў яркiмi паэтычнымi ўраджаннямi
Гульнёвая дзейнасць.
Беларускія народныя гульні: “Люлi, люлi, люлi палез кот па дулi», «Грушка».
Праграмныя задачы:
- узбагачаць слоўнiкавы запас выхаванцаў, уводзiць іх у багаты сваеасаблiвы свет народных гульняў;
- развіваць артыстызм, музычна-творчыя здольнасці:
- развiваць сiлу, кемлiвасць, спрыт.
Спевы.
Беларускія народныя песні: «Спі, сыночак, мiленькi», «Трасуха”. «Гуляць дык гуляць” музыка У.Някляева, У.Іванова.
Праграмныя задачы:
- развіваць вакальныя здольнасці;
- выхоўваць усгойлiвую цiкавасць да беларускай народнай песнi, жаданнс авалодваць роднай мовай узбагачаць актыўны слоўнiк дзяцей.
Танцы.
“Трасуха» беларускі народны танец.
Праграмныя задачы:
- прывiваць цікавасць, любоў да беларускага танцу,
- выконваць простыя танцавальныя рухi;
- развiваць творчасць, мiмiку, пластычнасць.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Падарунак дамавiку – Сонейка. Упрыгожванне сонейка ланцужкамi, кветкамi.
Праграмныя задачы:
- фармiраваць эсгпычвы густ,
- праяўляць творчую зацiкаўленасць.
Пазнавальна-практычная дзсйнасць.
Задачы:
- разам з бацькамi, музычвым кiраукiком стварьщь снята “Наваселле”, абапiраючыся на беларускія народныя прыкметы, звычаi.
- развiваць музычна-творчыя i тэатральяыя здольнасцi.
Дзеці разам з бацькамі ўваходзяць у музычную залу пад беларускую народную музыку.
Музычны кіраўнік
Добры дзень, праходзце, калі ласка!
Паглядзіце, якая прыгожая музычная зала. Сёння мы будзем азначаць наваселле. Але ж перш чым азначаць наваселле трэба злога духа прагнаць. Для гэтага ў нас ёсць музычныя інструменты. Падыходзьце, паважаныя бацькі, госці, дзеці - хутчэй разбірайце мухычныя інструменты. Прагонім злога духа! Грайце грамчэй!
Дзеці і дарослыя граюць пад запіс беларускай народнай музыкі “Полька-Янка”. (Займаюць месца ў музычнай зале.)
Музычны кіраўнік
Вось і прагналі злога духа, я думаю ён сюды не вернецца. А затое ў доме будзе жыць дамавік. Трэба задобрыць яго, падарыць яму ласкавае, цёплае сонейка, каб у хаце было цёпла і ўтульна. Вось яно, давайце мы ўпрыгожым яго кветкамі, стужкамі. (дзеці разам з музычным кіраўніком упрыгожваюць сонейка і вешаюць яго на сцяну).
Музычны кіраўнік
А ці ведаеце вы, што здаўна на Беларусі існаваў такі звычай: першым ў хату пускалі ката. Дзе ж гэта наш каток падзеўся? А вось і ён. Выходзіць хлопчык, апрануты у косцюм ката.
Дзеці выконваюць песню “Вось які Мурлыка” музыка Камінскага.
Праводзіцца беларуская гульня “Палез кот па дулі”.
Музычны кіраўнік
Ой, як хораша, пазабавіў нас каток! Дзякую табе, даражэнькі, змарыўся ты вельмі, ідзі, ужо адпачні. (кот кладзецца каля калыскі).
Вось і добра. Аказваецца месца для калыскі Міхасіка выбралі мы правільна. Бо існуе такая народная прыкмета: дзе кот ляжа – там і калыску стаў.
Звяртае ўвагу на Міхаска, які ляжыць у калысцы.
Але Міхаська чамусьці не спіць? Цікава, каток спіць, а Міхасік не, пэўна калыханкі чакае, давайце праспяваем.
Дзеці выконваюць беларускую народную песню “Спі, сыночак, міленькі”.
Музычны кіраўнік
Дом мы пабудавалі, сынка закалыхалі, трэба. Па прыкметах, дрэўца пасадзіць. Давайце пасадзім грушку.
Дзеці выконваюць беларускую народную гульню “Грушка”.
Музычны кіраўнік
На любое свята запрашаюць гасцей. На нашым свяце, пэўна вы ўжо заўважылі, прысугнiчае вядомы беларускi паэт, наш зямляк, Мiкалай Мiхайлавiч Ляшчун. Яму слова, калi ласка! (выступленне)
- Вялікi дзякуй, вам Мiкалай Мiхайлавiч.
Мы вельмi ганарымся тым, што сярод нас жыве такi таленавiты чалавек, які вельмi любiць i з’яўляецца носьбітам роднай мовы. Напярэдаднi вашага прафiсiйнага свята прымiце ад нас невялiчкi падарунак.
А якое ж наваселле без пляскі? Але ж перш чым танцаваць, трэба навучыцца. А дапамогуць вам у гэтым вашы дзеці. Беларускі народны танец “Трасуха”!
Дзеці выконваюць беларускі народны танец “Трасуха”.
Музычны кіраўнік Спадабаўся вам танец? Паспрабуйце станцаваць разам з намі. Дзеткі, запрашайце бацькоў! Асноўныя элементы рухаў вось такія…(паказвае) зусім простыя.
Дзеці разам з бацькамі танцуюць беларускі народны танец “Трасуха”.
Музычны кіраўнік
Беларусь здаўна славіцца шчодрасцю і гасціннасцю. У гэтым мы ўпэўніліся і сёння. Палюбуйцеся, якія цудоўныя пірагі спяклі вашы мілыя матулі і бабулі.
(Гучыць беларуская народная музыка, матулі уносяць гасцінцы).
Вось дык пірагі, удаліся на славу! Просім усіх да стала, будзем частавацца. Давайце ўсе заспяваем вясёлую беларускую песню “Гуляць, дык гуляць!
Выконваюць песню У.Някляева “Гуляць, дык гуляць”
Вось якое цудоўнае наваселле ў нас атрымалася. Прыходзце у музычную залу часцей! Спявайце, танцуйце, гуляйце ў вясёлыя гульні. А зараз надышоў час развітацца. Да пабачэння!
Прыкладнае планаванне заняткаў па развучванні беларускай народнай гульні “Вожык і мышы” для выхаванцаў сярэдняй групы.
Беларуская народная гульня «Вожык i мышы»
Занятак № 1
Рэпертуар: “Вожык» муз. А.Чыркуна, «Песенька пра вожыка» муз. Пукста
Актыўнае ўспрыманне музыкi
- развiваць эмацыянальную спагадлiвасць, суперажыванне ў працэсе ўспрымання музыкi.
- развiваць актыўнасць у перадачы ўражання ад музыкi, выкарыстоўваючы маторна-рухальнае, мiмiчнае, вакальнае прыпадабленнi.
Практыкаваннi:
а) развiццё гукавышыннага, тэмбравага слыху:
дзецi, упадабляючыся вожыку пяюць i iграюць на ксiлафоне на слог «Пых-пых» - сярэднi рэгiстр, потым спяваюць i iграюць на ксiлафоне як мышкi «Пi-пi-пi» - высокi рэгiстр;
б) развiццё пачуцця рытму
- актывiзаваць ўвагу дзяцей на ўзнаўленне рьттму ў рытмiчных рухах (шагам, прыжкамi, дробным бегам, з прыпынкамi ў канцы фраз)
«Вожык» муз. А.Чыркуна
в) развiццё гукавысотнага слыху, чысцiнi iнтанавання.
спевы на чатырох гуках з паступовьим рухам мелодыі ўверх — ўнiз на слогi «Пых-пых-пых-пых», «Пi-пi-пi-пi», мадэлiруючы рух мелодыі рукой.
Занятак №2
Рэпертуар: “Вожык” муз. А.Чыркуна, «Песенька пра вожыка» муз. Пукста «Вожык i мышы» беларуская народная гульня.
Актыўнае ўспрыманне музыкi «Вожык» муз. А.Чыркуна
- развiваць актыўнасць, самастойнасць, творчасць у перадачы ўражання ад музыкi, выкарьтстоўваючы маторна-рухальнае, мiмiчнае, вакальнае прьшадабленнi.
- пашыраць i узбагачаць уяўленнi выхаванцаў пра асноўныя жанры музыкi (марш, вальс, полька) — танцавальная iмправiзацыя, песенная iмправiзацыя.
Практьикаваннi:
а) - развiццё гукавышыннага, тэмбравага слыху.
- развiццё музычна-дыялагiчнага спявання, эмацыянальнай чуласцi на мастацкi вобраз. (спевы па ролях)
Выкарыстанне мадэлiравання тэмбравых зносiн. На слоны «Вожык, вожык, тупу-туп, сам калючы, востры зуб» — iграюць на ксiлафоне ў нiзкiм рэгiстры, выконваюць пружынку, тупаюць нагамi; на слоны «Вожьтк, вожык, ты куды, ад якой бяжыш бяды» (спяваюць «мышы») — iграюць на званочках, выконваюць паскокi.
б) развiццё пачуцця рытму
прапляскiванне ў далонi рытму мелодыi беларускай народнай гульнi «Вожык i мышы»
выкананне танцавальнага руху - калупалачка са спевам (б.н.г.«Вожык i мышы»)
в) развiццё гукавышыннага слыху, чысцiнi iнтанавання
«Песенька пра вожыка» муз. Пукста
спяванне i мадэлiраванне вышынi гука рукой.
Занятак №3
Рэпертуар: беларуская народная гульня «Вожык i мышы»
Практыкаваннi:
а) развiццё гукавышыннага, тэмбравага слыху:
- удасканальваць навык музычна-дыялагiчнага спявання, эмацыянальнай чуласцi на мастацкi вобраз. (спевы па ролях)
б) развiццё пачуцця рытму, дынамiчнага слыху
абыгрыванне, маторна-руховае прыпадабленне гульнёваму вобразу на слоны:
«Вожык вочкамi — луп-луп, вожык лапкамi — туп-туп, навакол пануе цiш... Чуе вожык у лiсце — мыш... Ён да лiсця — тапу-тап, i за хвосцік мышку — цап!»
Танцавальная творчасць
- выхоўваць цiкавасць дзяцей да танцавальна-гульнёвай творчасцi
Практыкаваннi:
- перадаць вобраз мышкi. Мышка бегае памiж лiсця, хаваецца ў норку.
- сачынiць танец Мышкi ў жанры: «полька», «вальс».
Песенна-iнструментальная творчасць
- выхоўваць цiкавасць дзяцей да песенна-iнструментальнай творчасцi;
- сачынiць танец Мышкi ў жанры: «полька», «вальс».
Песенна-гульнёвая творчасць беларуская народная гульня «Вожык i мышы».
- пабуджаць дзяцей рухацца i спяваць выразна, эмацыянальна, перадавацi настрой, характар (весела, радасна, жвава).
- удасканальваць навыкi хадзьбы i бегу са эменай тэмпу i напрымку, дьшамiкi. выховаць смеласць, спрыт.
02.11.2021 13:14 - 02.11.2021 13:14